Iрына Галуза 

выкладчык дысцыплін прадметнай вобласці “Беларуская філалогія” 


Ажыццяўляе правядзенне вучэбных заняткаў і кансультацый, суправаджэнне вучняў. Рэалізуе палітыку ацэньвання і зваротную сувязь па акадэмічных выніках вучняў. Удзельнічае ў метадычнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці. 

Настаўнік дысцыплін прадметнай вобласці “Беларуская філалогія” для 5, 6 і 7 класаў.

“Мне важна, каб сучасная школа штодзень “высявала” думку пра тое, што, каб быць быць высоказапатрабаваным і, адпаведна, высокааплочваемым спецыялістам, трэба пастаянна – з 16 да 80 год – вучыцца, удасканальваць уласныя прафесійныя навыкі. Таму, з аднаго боку, на першым месцы ў навучанні мусіць стаяць не мадэль, не тэхналогія, а якасць – якасць і глыбіня ведаў. З другога боку, школа павінна развіваць даследчыя навыкі вучня, сістэмнае вырашэнне праблемы, ініцыятыўнасць, уменне працаваць у камандзе, адказнасць, усведамленне значнасці сваёй працы, крэатыўнасць, пастаянны пошук сябе” (І. Галуза).

Вопыт працы

2010-2017 ДУА “Цэнтр мастацкай творчасці навучэнцаў Фрунзенскага раёна г. Мінска”, кіраўнік гуртка па падрыхтоўцы старшакласнікаў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай і рускай мовах (сумяшчальнік); ДУА “Сярэдняя школа №193”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры (сумяшчальнік); ДУА “Смалявіцкая раённая гімназія”,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры (сумяшчальнік); ДУА “Сярэдняя школа №114”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры (сумяшчальнік).

2017-2019 ДУА “Сярэдняя школа №196”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры (сумяшчальнік).

2018-2020 ПУА “Сярэдняя школа СТЫМ”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры (сумяшчальнік).

2014-2020 ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі), малодшы навуковы супрацоўнік.

Кваліфікацыя

З адзнакай скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011), аспірантуру ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014).

Кваліфікацыя: “Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”;  “Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры”.

Навуковая кваліфікацыя: даследчык у галіне філалагічных навук.

“Настаўнік – гэта навігатар у агромністым масіве інфармацыі, які суправаджае свайго вучня і вучыць выбіраць важнае і першаснае, які спрыяе развіццю дзіцячай цікаўнасці, паказваючы, колькі ўсяго зменлівага і непаўторнага вакол.

Настаўнік – гэта прыклад, які з дня ў дзень даказвае табе, што ўсе свае асноўныя рэсурсы – час, энергію, грошы – трэба ўкладваць у самаразвіццё і самаўдасканаленне.

Настаўнік – гэта чалавек, які ўмее прызнаць, як мала ён ведае і як многа яму трэба засвоіць – прычым за бліжэйшы вечар” (І. Галуза).

Сацыяльная адказнасць

Настаўнік па падрыхоўцы навучэнцаў 9-11 класаў да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі (з 2013). Член журы ў Абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў Мінскай вобласці (з 2012).

Аўтар больш чым 50 навуковых публікацый па беларускай дыялекталогіі і лексікаграфіі.

Дасягненні і ўзнагароды

2019 Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за наладжванне і падтрымку ўстойлівых сувязей паміж акадэмічнай навукай і ўстановамі сярэдняй адукацыі.

2018 Укладальнік выдання “А. В. Ярушэвіч. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына”.

2014 Уладальнік стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках паспяховай навукова-даследчай дзейнасці.

2011 Лепшы выпуснік БДУ у намінацыі “Вучоба” па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.